kalimah.top
a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9 #

pomidor/off – я выходжу (i go out) كلمات اغاني

Loading...

[verse]
я той самы
я такі самы
зацюканы марна
крок улева, крок у права

мяне таксама
палохаюць стрэлы
палохаюць выбухі
чорныя шэрагі

ды калі ў двор мой
прыйшлі з аўтаматам
маці прабач, я скажу:
я выхаджу

я той самы
я такі самы
задзяўбаны марнымі справамі
ды не ў галечы
ёсьць дзе прылегчы
ёсьць чым сагрэцца на цёплае печы

ды ўваліліся ў хату
я на лаве сяджу
пад лавай сякера
ха!
я выхаджу
[chorus]
маці радзіма
у жвіру ды ў пылу
дачок радзіла
сыноў нарадзіла

вароны ходзяць
дачкі не родзяць
забілі сына
хопіць!
мы выходзім

[verse]
я той самы з экранаў з муралаў
забіты, застрэлены, закатаваны
чыё жыцьцё замяшалі ў гной
я на заўсёды буду з табой

я буду з табой, калі возьмеш ты чарку
я буду з табою, у ложку з каханкай
я ў променях сонца, у промнях дажджу
я буду з табой калі скажаш:
я выхаджу!

[chorus]
маці радзіма
сыноў радзіла
дачок радзіла
у жвіру ды ў пылу
вароны ходзяць
дачкі ня родзяць
забілі сына
хопіць!
мы выходзім

хопіць!
мы выходзім
хопіць!
мы выходзім
хопіць!
мы выходзім
хопіць!
мы выходзім

كلمات أغنية عشوائية

اهم الاغاني لهذا الاسبوع

Loading...