kalimah.top
a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9 #

глюкі (gluki) – краіна 2.0 (land 2.0) كلمات اغاني

Loading...

[куплет 1 (ян маўзер?)]
новыя курапаты ўжо чакаюць, калі нас паболее
тых, каму надакучыла прыхаванае спаборніцтва болю
кожны чацьверты хапаецца за смочку ідэі –
яны нібыта зь ёй, але хто яны? дзе яны?
тыя шматлікія дзеяньні, што выклікаюць усьмешку;
таму камусьці ўсё болей прывабным падаецца замежжа:
памежнік _ агляд _ колькасьць сумленьня ў валізе…
і калі ты ня ў сьпісе тым, свабодна валі сабе!
але трываеш усё моўчкі, падпарадкоўваеш думкі:
ці то надзея жывая, ці то гэта глюкі
зрэшты, ня ўсё так дрэнна. мабыць, галоўнае __ пратрымацца?
штовечар класьціся спаць, уздымацца, з раніцы зноў
усьміхацца знаёмым моўчкі, рабіць сваю працу –
і няхай яны ўжо ўсім гэтым падавяцца!
я сьмяюся ў вочы
бо сьмешнымі падаюцца выкрыкі ўчорашнія –
лёзунгі сёньняшнія адразу прыкрыя…што яшчэ?! –
міжасабовыя спрэчкі ўнутры занядбалага гета –
пасьпець праблявацца ад гэтага
пасьпець зразумець прычыны
і ты глядзіш у вакно заварожанымі вачыма…

[предпрыпеў]
заварожаны край, нам прысуджаны небам і ветрамі
прыпарошаны рай пад варожымі чорнымі сьценамі
[прыпеў]
мая краіна… пад белымі крыламі
краіна… пад чорнымі хмарамі
краіна… дарэмнымі спробамі
краіна… цябе мы ня страцілі

[куплет 2 рома ufo]
пачалося з таго, што ты пачуваўся хворым
тут такія ўмовы, мова… сусьветная змова
ў межах роднага гораду, ужо амаль незнаёмага
карацей, увогуле, нічога новага…
“у мяне яшчэ засталіся тыя, каго я люблю!..”
цссс…хлопец… засыпай… бо тут –
краіна_мроі_кропка by цябе вітае
я размаўляю з госпадам, бо ў маёй царкве – wi_fi
бач, як усё проста?.. і не кажы
што ўсе навокал згубілі розум, ружовыя
апранулі акуляры, думкі выкінулі
нібы бруднай вады выпілі мы…

[предпрыпеў]
ненароджаны плач, абумоўлены ціхім пацьверджаньнем
сьлёзы будуць зьлятаць і зьнікаць пад завеямі сьнежнымі…

[прыпеў]
мая краіна… пад белымі крыламі
краіна… пад чорнымі хмарамі
краіна… дарэмнымі спробамі
краіна… цябе мы ня страцілі

كلمات أغنية عشوائية

اهم الاغاني لهذا الاسبوع

Loading...