kalimah.top
a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9 #

n.r.m. (band) – лёгкія-лёгкія كلمات اغاني

Loading...

[тэкст песні «лёгкія_лёгкія»]

[куплет 1]
здымай сядло, гасі святло
па плечы снегу намяло
ці то ня снег, ці проста час
змяняе свет, змяняе нас
растуць дамы пасля дажджу
будуем мы сваю мяжу
будуем мы магутны мур
каб там схаваць сваю душу
[прыпеў]
лёгкія_лёгкія, нашы далёкія
цяжкія_цяжкія, блізкія нашыя
светлыя_светлыя, нашы памерлыя
цёмныя_цёмныя, нашы штодзённыя

[куплет 2]
у светлым сне, ці ў цёмных днях
сказалі мне, што ты _ мая
ніхто нічый. усе свае
і кожны дбае пра сябе
і кожны сам сабе бальзам
на раны лье начной парой
і мы глядзім бязглузды фільм
дзе кожны _ сам сабе герой

[прыпеў]
лёгкія_лёгкія нашы далёкія
цяжкія_цяжкія, блізкія нашыя
светлыя_светлыя, нашы памерлыя
цёмныя_цёмныя, нашы штодзённыя

[брыдж]
было і ёсць. і наша злосць
нібыта ў глытках нашых косць
над намі страх, нібыта сцяг
і мы жывем, нібы ў гасцях
збірай сяброў, запальвай газ
усё стагоддзе _ дэкаданс
здымай сядло, гасі святло
па плечы снегу намяло
[прыпеў]
лёгкія_лёгкія нашы далёкія
цяжкія_цяжкія, блізкія нашыя
светлыя_светлыя, нашы памерлыя
цёмныя_цёмныя, нашы штодзённыя

лёгкія_лёгкія, цяжкія_цяжкія
светлыя_светлыя, нашы памерлыя
цёмныя_цёмныя, нашы штодзённыя

كلمات أغنية عشوائية

اهم الاغاني لهذا الاسبوع

Loading...