deviation – уступ (intro) كلمات اغاني
яны балююць. фракі, фуршэт, дарагія сукенкі
страляюць. ляцяць у вышыню коркі ад шампанскага
кожны хлапок адгукаецца рэхам
рэха _ гэта стрэлы з кулямётаў па вёскам паўстанцаў
за справядлівасьць, свабоду, незалежнасьць
грукае пясок па трунах курдыстана
мара аб свабодзе гарыць чалавекам у тыбеце
з плякатаў усьміхаецца той самы мао
надзея на тое, што недзе жыць лепш
вера і ўпэўненасьць у дабра перамозе
а ульрыка ізноў заснула з цыгарэтаю ў руцэ
гэта яе апошняя ноч на свабодзе
дзяржава _ людзі абмежаваныя дротам
ва ўсіх бедах, як заўжды, вінаватыя “чужынцы”
а я вельмі рэдка адчуваю сябе “сваім”
чырвоны дрот на запальнік, зялёны на гадзіньнік
апасьля работы, спажываць і ванітаваць
выціраючы вусны партрэтам фідэля кастра
гандлёвая марка на кшталт чэ гевары. заплёваны маркс
таталітарная любоў на мяжы перверсіі і фарса
яшчэ адна кропля і будзе звыш нормы
каляніяльным макдональсам сустракае нас сталіца
калі ты п’еш сваю ябаную кока_колу, прыпомні
сярэдзіну 80_х і безпрацоўных філіпінцаў
п’яны партызан. рэвалюцыя ізноў не атрымалася
чарговы карлас марыгела памірае ад перадозу
няўжо гэта тое, за што варта змагацца?
гэта барацьба ці проста пафас і ябаная поза?
шэрыя масы, што ранкам плывуць на заводы
чарговае сьвята неталеранцыі ў пятніцу, вечар
паразітычная любоў да рабочых у тых, хто ніколі не працаваў
супрацьстаіць жаданьню стаць буржуем у жыхароў пралетарскага гета
сьвята па загаду прэзідэнта і нацыянальнага схода
заўтра з 18. 00 да поўначы _ усім весяліцца!
грошы скрадзеныя з нашых з вамі кішэняў
ізноў ідуць на заробкі ў кдб і міліцыю
размова па тэлефоне. камітэт нас праслухаў
чарговая паметка на палях у асабістай справе
памкненьні, што нараджаюць сціснутую ў кулак руку
паступова абрастаюць скрыдламі і адлятаюць
уздыхі па маю 68_га ў парыжы
скавытанне песіміста: “у нас так ніколі ня будзе.”
ня будзе! калі, як раней на кухне сядзець
пакуль не вернецца мужнасьць _ нічога ня будзе!
за свабоду, роўнасьць, братэрства!
выбар твой. быць разам з намі
ня ўдзельнічаць ці быць супраць нас
за талеранцыю, незалежнасьць, сястрынства!
чацьвёртая сусьветная вайна пачалася!!!!!!!!!!!!!!!!!
كلمات أغنية عشوائية
- chloe tang › chloe tang – stranger كلمات اغاني
- junkie xl › junkie xl – more (junk o punk remix) كلمات اغاني
- hooknws › hooknws – late to the party كلمات اغاني
- paul oakenfold › paul oakenfold – southern sun (breakz dub mix) كلمات اغاني
- pietri julie › pietri julie – et c’est comme si كلمات اغاني
- rein › rein – sud (#2) كلمات اغاني
- tich › tich – threat كلمات اغاني
- eugene mcguinness › eugene mcguinness – i drink your milkshake كلمات اغاني
- makiza › makiza – acto de traición كلمات اغاني
- taj mahal › taj mahal – the banana boat song كلمات اغاني