
zaklon - восені бозмоўе lyrics
Loading...
спіць у змроку восеньскі леc
туманам накрытыя дрэвы маўчаць
маўчаць, накрываючы лісцем зямлю
каб ёй аб смутку сваім расказаць
і слухае, слухае маці – зямля
іх плач і шэпт халодных галін
і слёзы нябёсаў збірае яна
і тварам у нябёсы глядзіць залатым
а лісце плыве ў празрыстай вадзе
марудна плыве ў апошні свой шлях
і гэта вада, нібы возера сноў
у маіх адлюстравана вачах
і прывідны свет змарнелых нябёсаў
і лісце, што падае долу з галін
і восеньскі лес, што стаў маім лёсам мяне напаўняюць смуткам сваім
і я слухаю вецер, але вецер маўчыць…
і я слухаю дрэвы, яны так сама маўчаць…
яны толькі ціха мяне абдымаюць…
жоўтым лісцем пяшчотна мой твар накрываюць…
كلمات أغنية عشوائية