
vojstrau - папараць (paparać) lyrics
навакал шэрых дзей
і дзей нібы зьнямелых
і жоўтых менскіх ліхтароў
чуў сьпевы:
вабіць мой сыход
па сівых сходах
да старой калыскі
там белы бык
сузор’е зор
пад дубам хор купальскі!
а за плячыма цень
ня новы дзень _ стары
дзе рукі толькі дагары…
блізкае жніво
блішчыць лязо
зіхціць вагнём маланкі!
на сходы толькі як ўступлю _
магу згарэць
але іду!
усё гарыць!
зжарэ ўсё полымя!
і нас ня стане, ўзьляцім да самых яркіх зор!
ані тугі, ніякага там холаду…
нас адлюструе роўнадзь вод
павольных рэк, даўгіх азёр
і сьмелы новы крок
садам насустрач сьпелым _
у лесе лёсу рок прымаць
новы!
папараць гарыць
яна крычыць:
_ сарві мяне хутчэй жа!
пячэ як сонца квет з агню
але ж то сонца
я вазьму
ня білі хмары
у чорны набат!
дрыгва ня выла
бяз працы быў кат!
жыцьцё ня скончана!
كلمات أغنية عشوائية
- rebelution - adapt, survive lyrics
- jas the producer - 1pm (outro) lyrics
- praise umali - pemphera lyrics
- diablo (grc) - καβάτζα (kavatza) lyrics
- moses goh - mistake lyrics
- norue - give it up lyrics
- kyle akin - the truth lyrics
- cheks - gang lyrics
- gust (france) - l'instant lyrics
- bruce cockburn - mama just wants to barrelhouse all night long (live) lyrics