
soram - raźbity كلمات أغنية
я зноўку разьбіты
камлыгай ляснула па твары ўначы
дабіла мэтэярытам
прыбіты да ложку
гатовы месца ня нябёсах аддаць каб паваляцца шчэ трошку
гатовы жонку разам з маткай прадаць каб паваляцца шчэ трошкі
замест мазґоў каша
разнэрваваўся цягам пары хвілін
змарыўся нават ня ўстаўшы
як выбрацца з дому
калі найлепшыя сябры ў жыцьці гэта млявасьць ды стома
бы штосьці ўпарта замінае сысьці і ты ляжыш нерухома
апатыя звонку
знутры шаленства ды няздольнасць прыняць даўно находжаны шлях
я абяцаю быць стойкім
прынамсі некалькі сэкунд падарожжа пад брыдкі мне дах
якая правіннасьць
штодня прыносіць мне так многа нязносных душэўных пакут?
алё, ты дзе, справядлівасьць?
я не прымаю пакараньня, я прагну аспрэчыць прысуд
безумоўна, бессэнсоўна забівацца, але я не магу
натуральна, цалкам марна пераўтварацца ў попел толькі я не магу
адназначна, непрабачна губляць час бясцэнны на сум і тугу
але я йначай не магу
болей не магу
разьбіты нанова
на пражываньне ў маім целе зьнямога атрымала дазвол
яшчэ няма таго слова
якім я здольны апісаць непрыязнасьць да ўсяго навакол
ня надта цікава
ня надта важна ці істотна, ці значна якім будзе дзень
галоўнае _ неўзабаве
я апынуся між даволі пасрэдных, але ўтульных сьцен
كلمات أغنية عشوائية
- yung nexus - я и моя тень (me and my shadow) كلمات أغنية
- frank zappa - punky's whips (live) كلمات أغنية
- créance de son - beurre de marakech كلمات أغنية
- the new age (band) - wicked friends كلمات أغنية
- lylbooo - u left كلمات أغنية
- jid - my name is (freestyle) كلمات أغنية
- flesh field - animal كلمات أغنية
- rxnde akozta - sonrisas cualquiera كلمات أغنية
- mörk (hungary) - without you كلمات أغنية
- adekunle gold - gold - intro كلمات أغنية