
зэт (zet (by)) - tvaja ajčyna (your homeland) كلمات أغنية
[куплет]
калі ўжо будзе немагчыма
хацець і верыць і магчы
сабе ты выбераш айчыну
між рэспектабельных айчын
і тая новая айчына
і тая новая зямля
нібы бліскучая жанчына
яна твая і не твая
[прыпеў]
а недзе твая айчына
твая айчына…
як стомленая жанчына
глядзі, вунь твая айчына
твая айчына…
з заплюшчанымі вачыма
[куплет]
ты будзеш плакаць і маліцца
і за яе, і за сябе
тым часам зводны хор міліцыі
марш мендэльсона запяе
душа у страху і ў адчаі
нервовы жэст дрыготкіх рук
ды не спыніць працэс вянчаньня
не запаволіць стрэлак круг
[прыпеў]
а недзе твая айчына
твая айчына…
як стомленая жанчына
глядзі, вунь твая айчына
твая айчына…
з заплюшчанымі вачыма
глядзі, вунь твая айчына
як стомленая жанчына
глядзі, вунь твая айчына
з заплюшчанымі вачыма
глядзі, вунь твая айчына
як стомленая жанчына
глядзі, вунь твая айчына
глядзі, вун твая айчына
твая айчына…
як стомленая жанчына
глядзі, вунь твая айчына
твая айчына…
з заплюшчанымі вачыма
твая айчына…
твая айчына…
твая айчына…
كلمات أغنية عشوائية
- polish club - baby we're burning كلمات أغنية
- herman frank - stand up and fight كلمات أغنية
- day vinci - damaged كلمات أغنية
- yg juzo - зельда (zelda) كلمات أغنية
- icy eleni - feel something كلمات أغنية
- yung sylveon - fag كلمات أغنية
- empresarios del corrido - el corrido de cheo كلمات أغنية
- bouquet - southpaw كلمات أغنية
- forgetthat - leathal كلمات أغنية
- jacq v - she wanna كلمات أغنية