вожык (vožyk) - вераніка (vieranika) كلمات الأغنية
[тэкст песні «вераніка» ft. лсп]
[куплет 1: вожык]
так, гэта я увесь вечар пад тваім акном спяваў любоўныя песні, вераніка
цябе я клікаў, а ты і думаць не хацела, што для мяне ярчэй за сонца, вышэй за неба
і тыя сцежкі, што тапталі басымі нагамі нясмела і ціха, як сябры мне ў такт падпявалі
і ты сумневы адкінь, і думаць не ўправе, бо мной валодае жарсць, мной валодае травень
і пляваць на тых суседзяў, што ўздымаюць вэрхал
тыя словы для адной, на трэцім паверсе
і хай па тваім гусце я не надта фаворны і не хапае грошаў, каб нам пляскацца ў моры
але пакуль з табою дыхаем адным паветрам, я ніколі не здамся і ты ведай пра гэта
і мы будзем разам, і памрэм у адзін дзень на зайздрасць іншых людзей, так трэба
[прыпеў: лсп & вожык]
што б мы рабілі, калі мы былі б разам, не ведаю (мы б лёталі, а не хадзілі пешшу)
што б мы рабілі, калі мы былі б разам, не ведаю (няважна, для мяне б ты была лепшай)
што б мы рабілі, калі мы былі б разам, не ведаю (мы б лёталі, а не хадзілі пешшу)
што б мы рабілі, калі мы былі б разам, не ведаю (няважна, для мяне б ты была лепшай)
[куплет 2: лсп]
я шукаю твой погляд сярод пасажыраў метро
выпадкова, здаецца, знаходжу
і ўсё нутро маё напаўняецца шчасцем, але, прыгледзеўшыся пільней, разумею, што лёд зноў ашукаў мяне
і кожным вечарам я п’ю на лаўцы каву ля тваёй шматпавярхоўкі і мне вельмі цікава, ці заўважыш ты мяне сярод пажаўцелых дрэў, бо, напрыклад, я цябе не бачу, колькі ні глядзеў
я на ўсе зберажэнні закупіў сабе стыльны шмот, а на рэшткі ў фітнес_клубе зганяю піўны жывот
у дзядулі я забраў яго стары губны гармонік, і цяпер ён пераліўна ў двары тваім гамоніць
можа, гэты двор не твой? не, такое не магчыма, бо я памятаю, як ты тут выходзіла з машыны
ой, вунь яна, трэба спяшацца насустрач!
«прывітанне, мабыць, дзесьці павячэраем, вы не супраць?»
[прыпеў: лсп & вожык]
што б мы рабілі, калі мы былі б разам, не ведаю (мы б лёталі, а не хадзілі пешшу)
што б мы рабілі, калі мы былі б разам, не ведаю (няважна, для мяне б ты была лепшай)
што б мы рабілі, калі мы былі б разам, не ведаю (мы б лёталі, а не хадзілі пешшу)
што б мы рабілі, калі мы былі б разам, не ведаю (няважна, для мяне б ты была лепшай)
не ведаю
كلمات أغنية عشوائية
- kno - they told me كلمات الأغنية
- rocío jurado - quien te crees que eres tú? كلمات الأغنية
- denver in dallas - the negative exposed كلمات الأغنية
- walt disney records - son of man كلمات الأغنية
- e.l (rap) - modern warfare كلمات الأغنية
- pedro luís - tempo de menino (alô tijuca) كلمات الأغنية
- dj nano - lighters كلمات الأغنية
- sergio vega - millonario de amor كلمات الأغنية
- kerstin ott - meer seh'n كلمات الأغنية
- moto boy - love is the one thing you can't pretend كلمات الأغنية