
nevika (невика) - эндарфін (endorphin) lyrics
[тэкст песні “эндарфін”]
[куплет 1]
які цудоўны вечар, ніхто мне не пазвоніць
а я лунаю ў думках, улюблёны трэк на фоне
гартаю фотастужку, нешта хачу ўспомніць
але змяняе планы твой нумар у тэлефоне
цікава, як падпісана ў цябе я, можа, “тая
што з цягам часу ўсе мае правіны выбачае”
замовіш мне таксі, у месца _ наш маяк
прабач, сёння ніяк…
[прыпеў]
а я не прыйду да цябе ў поўнач
хоць кроіць мяне жаданне быць побач
як усвядоміць тое, што й так разумею?
ты _ доза эндарфіну на адно імгненне
а я не прыйду да цябе ў поўнач
хоць кроіць мяне жаданне быць побач
як усвядоміць тое, што й так разумею?
ты _ доза эндарфіну на адно імгненне
[проігрыш]
а я не прыйду, а я не прыйду
а я не прыйду, а я не прыйду
[куплет 2]
як жа адно слова можа ўсё вырашыць
мне да цябе прыехаць, потым сябе не сшыць
сябе мне не сабраць, і так на колу зноў
яшчэ ніводны лекар не выпісаў любоў
і, можа, мне крыху цікава, як ты там ў адчаі
і хто сёння тануць у тваіх абдымках выбірае
ты пераблытаў дом, скажы, чаму таксі
зноў пад маім вакном…
[прыпеў]
а я не прыйду да цябе ў поўнач
хоць кроіць мяне жаданне быць побач
як усвядоміць тое, што й так разумею?
ты _ доза эндарфіну на адно імгненне
а я не прыйду да цябе ў поўнач
хоць кроіць мяне жаданне быць побач
як усвядоміць тое, што й так разумею?
ты _ доза эндарфіну на адно імгненне
كلمات أغنية عشوائية
- mortyyy - perfume lyrics
- 東京事変 (tokyo incidents) - スイートスポット (sweet spot) lyrics
- sector x шумм (shumm) - не мой дом (it's not my home) lyrics
- santa - boeing lyrics
- caidan-v - same song and dance (remix) lyrics
- antônio cirilo - aba pai lyrics
- tami chynn - kung foo fighting lyrics
- absurd heartbreak - the point lyrics
- bruv reek - feelin’ lyrics
- natalac - positive vibes lyrics