
leibonik - žaki كلمات أغنية
[куплет 1]
калі быў я малы, з кучаравым чубом
на вялікдзень у жакі хадзілі гуртом
і суседскім бабулям чыталі старана
вершы, якім навучыла мама:
я маленькі жачок, паўзу як рачок
скачу як жабка, дай кока бабка
не дасі кока, вылезе вока
не дасі пірага, адсохне нага
не дасі дзьвух _ выляціць дух
дай жа бабка яечка, каб не здохла авечка
[прыпеў 1]
вясёлы нам дзісь дзень настаў
якога кожны з нас чакаў
мы будзем таньчыць і песьні спяваць
смачна есці, шмат піць і зноў наліваць
закахацца ў суседку _ гэта звычайна
будзьма разам _ і ўсё будзе файна!
вясёлы нам дзісь дзень настаў
якога кожны з нас чакаў
[куплет 2]
як падрос, то адкрыліся простыя знакі:
усё наша жыццё _ вялікія жакі
трэба з торбай шырока адкрытай хадзіць
і ласункі шукаць, а часам прасіць
я маленькі жачок, паўзу як рачок
скачу як жабка, дай кока бабка
пастаўце чатыры аўтаматам, калі ласка, бабка!
і так мы павінны прасіць у жанчыны
не зробіш вячэру _ падчэпіш халеру
не пусціш да юбкі _ размяркуюць у крупкі
а прытуліш пяшчотна _ размяркуюць ў гродна
[прыпеў 2]
вясёлы нам дзісь дзень настаў
якога кожны з нас чакаў
мы будзем таньчыць і песьні спяваць
смачна есці, шмат піць і зноў наліваць
закахацца ў суседку _ гэта звычайна
будзьма разам _ і ўсё будзе файна!
вясёлы нам дзісь дзень настаў
якога кожны з нас чакаў
[куплет 3]
калі стану стары й час прыдзе паміраць
я не стану ў суме ў вакно пазяхаць
і сьмерці кастлявай скажу я шчасьліва
перад тым сербануўшы цёмнага піва
я маленькі жачок, паўзу як рачок
скачу як жабка, дай пажыць яшчэ, бабка
дай мне ноч і світанак _ пацешыць каханак
а там прыдуць госці _ дадуць табе ў косці
дай яшчэ ажаніцца, і моцна напіцца
свята не памірае _ пацерпіш, старая
[прыпеў 3]
вясёлы нам дзісь дзень настаў
якога кожны з нас чакаў
мы будзем танчыць і песні спяваць
смачна есці, шмат піць і зноў наліваць
закахацца ў суседку _ гэта звычайна
будзьма разам _ і ўсё будзе файна!
كلمات أغنية عشوائية
- nick barbachano - wakan tanka كلمات أغنية
- vico c - calla-vico c كلمات أغنية
- rob frazier - this town كلمات أغنية
- athenas - contigo, maría كلمات أغنية
- $lothboi & rivilin - chemical imbalance كلمات أغنية
- caracol televisión & david castro - nadie sabe lo que tiene كلمات أغنية
- dunja ilić - misterija كلمات أغنية
- static dress - push rope كلمات أغنية
- lil soda boi - vetements tears كلمات أغنية
- ellie with guitar - face print كلمات أغنية