kalimah.top
a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9 #

leibonik - oj zakuj كلمات الأغنية

Loading...

[прыпеў 1]
ой закуй, закуй, зязюленька, рана
не кажы мне, што ночанька мала
а я, млода, усю ночку адна не спала
а я, млода, мілога чакала

[куплет 1]
па_над маім домам чайкаў сілуэты
тут нільскія гусі ходзяць як фацэты
тут пад маім домам пацукі памерам з хундаў
дынастыю вядуць аж ад самых нібелунгаў

над тваім домам ветраў зарубы
пад тваім домам крыніцы ды трубы
склеп, быццам з фільма, што зняў балабанаў
з чарговым пакаленнем пост_савецкіх тараканаў

і ў цябе, і ў мяне поўны склеп на свае бздуры
я больш пра хінкалі, ну а ты пра хачапуры
хай жа нільская гусь табе распавядзе ў снах –
мае чайкі усё яшчэ лунаюць на тваіх вятрах

адмаўленне, гандль, дэпрэсія, гнеў –
я не забыўся на цябе, хоць і час прыняць прыспеў
не мянеш свой замок, каб падыйшоў майму ключу?
ты чакай мяне, чакай, толькі я не прылячу
[прыпеў 2]
ой закуй, закуй, зязюленька, рана
не кажы мне, што ночанька мала
а я, млода, усю ночку адна не спала
а я, млода, мілога чакала

[куплет 2]
але, а так чуваць? як жыццё? памалу
мама, уключы адразу камеру з франталу!
ну здрасце, добры вечар, беларуская мон фрау
ну як даўно я не званіў? ну пазаўчора ж набіраў

так паснедаў дома, ага, трапіў пад дождж
хоць пытаўся пазаўчора, зноў перапрашу ўсё ж:
як здароўе дзядзі стася? як заўжды ў гуморы?
як рассада? ды ты што, абыходзяць памідоры?

фонам за такою вось няважнаю размоваю
усведамляю што мой дом не там, дзе я спаць лёг учора
дом не пра сцягі, не пра тую чарку_шкварку
дом там дзе школьны дзённік з налепкай linkin park’у

на шыротах і даўготах ад шры_ланкі да канады
больш не ведаю дакладна, куды ехаць на каляды
з запасам бульбу церучы на клёцкі да абеду
ты чакай мяне, мама, толькі я не прыеду
[прыпеў 3]
ой закуй, закуй, зязюленька, рана
не кажы мне, што ночанька мала
а я, стара, усю ночку ізноў не спала
а я, стара, сыночка чакала

[куплет 3]
як ты без мяне там? ведаю, што нармалёва
прыйдзе новая вясна, парасткі праб’юцца знову
як я без цябе тут, мой спрадвечны родны кут?
так жа пру вазок наперад як аляскін маламут

мае эндарфіны – пах кропу ды кміны
мой лірычны герой без фізічнае краіны
шмат што звязвала з радзімай я аддаў пад востры нож
не чакай мяне _ я не прыеду. ці усё ж?

[прыпеў 4]
закуй, закуй, зязюленька, рана
не кажы мне, што ночанька мала
а я, млода, усю ночку зусім не спала
я ўсю ночку з хлапцамі гуляла

ой закуй, закуй, зязюленька, рана
не кажы мне, што ночанька мала
а я, стара, усю ночку адна не спала
а я, стара, сыночка чакала
ой закуй, ой закуй, зязюленька, рана
не кажы мне, што ночанька мала
а я, стара, усю ночку адна не спала
а я, стара, сыночка чакала

كلمات أغنية عشوائية

كلمات الأغاني الشهيرة

Loading...