
leibonik - тупыя песьні (dumb songs) كلمات أغنية
[куплет 1]
ты глянь шо робіцца
як сьнегу наваліла рана
лёнь, шо там сёння ў святцах?
цікава як жыццё ў чэлентана?
у гэтым месяцы наогул дзевам нешта…
… цяжкавата
не тое што стральцам і рыбам _
там “акуна і матата”
наогул неяк мутна
нейкая апація
больш не вабіць піва
і мерапрыяція
лянота чысьціць зубы
і хадзіць у клубы
а што як заўтра хірасіма?
нахера мне тыя зубы
doom_scrolling _ суцэльны негаціў
ой дзякуй богу паца_ваца недажыў
ды што мне тут жаліцца амаль не зачапіла
надзея засталася ў школе з мелам і фрамугай
у лепшае заўтра верыцца даўно з натугай
авітаміноз і зноўку змены ў клімаце
гаруем і змагаемся без toxiс_positivity
жыву ў стрэсе як памела? на батуце
але не сцу ў кампот, рабі нармальна _ нармальна будзе
карму не падманеш хоць пукні? хоць трэсні
днямі зыруся ў акно і пішу тупыя песьні
[прыпеў 1]
тупыя песьні
ну без нагрузкі
тупыя песьні
я пішу для вас, малюскі
тупыя песьні
ну гэта як бакенбарды
тупыя песьні
эўкарыёты, нас трыліярды
[куплет 2]
тупыя песьні _ нялёгкая праца
каб зрабіць такую песьню трэба пастарацца
серый шо ты гоніш? які ты бля гюго?
хай піша мудрагеліста той каму сказаць няма чаго
пагляджу што раюць сёння дзевам гараскопы
і зраблю такую песьню каб раслі ахопы
ніводны нейрон у мазгу каб не скробся?
на інтэлект сабакі, максімум мопса
метафары _ не, гэта занадта
не дай бог у песьне бузе штосьці незразумела раптам
мокры як піва, цёплы як мама
душны як прэдсідацель горвыканкама
самый налепшы з андэрграўнд карняплодаў
я хацеў бы стаць як паоло каэльё для піцекантро́паў
так што пісаць не перастану
біі гамінідаў _ ратуй гандвану!
[прыпеў 2]
тупыя песьні
абсалютна без нагрузкі
тупыя песьні
я пішу для вас, малюскі
тупыя песьні
ну гэта як бакенбарды
тупыя песьні
эўкарыёты…
тупыя песьні
каб весяліліся батанікі і хлебаробы
тупыя песьні
я не бачу вашых рук, амёбы
тупыя песьні
каб іх спявалі і на дыбе і на зыбе
тупыя песьні
я іх расціў для вас на самым лепшым чайным грыбе
كلمات أغنية عشوائية
- ours - made to love كلمات أغنية
- d3mize - malo كلمات أغنية
- vivid bad squad - drop pop candy كلمات أغنية
- isk - montréal كلمات أغنية
- immabigballer - people over the stairs كلمات أغنية
- eric.b.jr - cry كلمات أغنية
- h.o.t. (kor) - 나의 너 (my girl) كلمات أغنية
- backstreet tk - kick door كلمات أغنية
- rtm (rtm records) - over and over (never over) كلمات أغنية
- we the kingdom - miracle power كلمات أغنية