kalimah.top
a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9 #

deviation - беларуская восень (belarusian autumn) كلمات الأغنية

Loading...

[куплет 1]
цяжкае шэрае неба
бездарожжа – гэта наш лёс
пошукі лёгкага хлеба
на продаж мая любоў

брыдкія старыя хаты
забытыя богам крыжы
навокал я бачу краты
якім ужо за 300 гадоў

[прыпеў 1]
мая айчына, мой народ
зняважаны, зняволены
мая айчына, мой народ
прыніжаны, аплёваны

[куплет 2]
а людзі пестуюць надзею
шукаюць свабоды сваёй
зямля мая стогне і плача
я стомлены гэтай вайной

а неба такое як і ўчора
як сотню гадоў таму
таксама стомлена горам
таксама чакае вясну
[прыпеў 2]
мая айчына, мой народ
зняважаны, зняволены
мая айчына, мой народ
прыніжаны, аплёваны

[куплет 3]
хтосьці крычыць – «адраджэнне!»
хтосьці крычыць – «запретить!»
хтосьці крычыць – пра сумленне
а хтосьці крычыць – «забіць!»

забіць яны хочуць надзею
веру маю і любоў
айчына мая на каленях
на вуліцах льецца кроў

[прыпеў 3]
мая айчына, мой народ
зняважаны, зняволены
мая айчына, мой народ
прыніжаны, аплёваны

танцы! гэй!
гоў!

كلمات أغنية عشوائية

كلمات الأغاني الشهيرة

Loading...